Прафсаюзы АПК Дубровеншчыны падвялі вынікі веснавых работ

Восеньскі каравай, безумоўна, залежыць ад таго, як папрацавалі на зямлі вясной. Нездарма ў народзе кажуць: вясновы дзень год корміць.
Яно і зразумела, калі своечасова падрыхтаваць глебу, падсілкаваць азімыя пасевы, вытрымаць лепшыя агратэхнічныя ўмовы яравой сяўбы, то і на добрае жніво можна разлічваць.
Вось і шчыруюць на палетках ад зары да зары аграрыі Дубровеншчыны не пакладаючы рук і не шкадуючы сіл і асабістага часу, бо праца — гэта аснова і залог высокага ўраджаю.

Каб падтрымліваць тэмп працы, заахвоціць да вышэйшага ўзроўню выканання ўсіх патрабаванняў, падштурхнуць да прафесійнага росту і выканання вытворчай дысцыпліны, кожны год райкам прафсаюза абвяшчае аб правядзенні спаборніцтва сярод ўдзельнікаў веснавых палявых работ. У гэтым годзе вынікі працы падводзіліся напярэданні свята Вялікай Перамогі — 8 мая.
Пры падвядзенні вынікаў, як і ў папярэднія гады звярталася ўвага на правядзенне вясновай сяўбы якасна і ў аптымальныя тэрміны, выкананне ўсіх агратэхнічных патрабаванняў і высокую дысцыпліну працы, без парушэнняў правіл аховы і тэхнікі бяспекі.
Лепшых механізатараў ушаноўвалі прама на працоўных месцах. Падзяку за добрасумленную працу прымалі яны ад старшыні райкама прафсаюза АПК Аляксандра Малянкова, ад кіраўнікоў і прафсаюзных лідараў гаспадарак, а таксама ад сваіх калег.
Самы вялікі атрад перадавікоў — у ААТ «Якубава-Агра». З 8 намінацый, па якіх падводзіліся вынікі, працаўнікі гэтай гаспадаркі перамаглі ў 6. Так, Аляксандр Марэцкі пасеяў 1183 га, Мікалай Чарткоў пракульцівіраваў 1188 га. Андрэй Шэндрык унёс цвёрдыя угнаенні на плошчы 2111 га. Сяргей Глушакоў унёс на палі 8249 тоны арганічных ўгнаенняў. Мікалай Мядзведзеў пагрузіў 27500 тон арганікі. А Сяргей Шаргаёў правёў хімпраполку 1538 га.
Атрымалі ўзнагароды два прад¬стаўніка СГФ ім.Ю.Смірнова Сяргей Анікеенка, які ўзараў 360 га, і Віталь Крот, які прадыскаваў 905 га.
У намінацыі ўнясенне вадкіх мінеральных угнаенняў перамог такта¬рыст-машыніст ААТ «Баброва-Агра» Сяргей Шагаў, які падкарміў 3018 га.
Старшыня Дубровенскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў падзякаваў усім пераможцам за добрасумленную і плённую працу на карысць гаспадарак і раёна ў цэлым. Усім пераможцам ад райкама прафсаюза былі ўручаны Дыпломы і падарункі ў грашовай форме — выдатны стымул да далейшай працы.
Пажадаем аграрыям, каб іх намаган¬ні прынеслі добры вынік, каб надвор’е спрыяла вялікаму ўраджаю, каб напружанне і стома ад цяжкай, але вельмі важнай работы прыносіла задавальненне і гонар ад добра выкананай справы.
На здымку: Андрэй Шэндрык, Сяргей Шаргаёў, Аляксандр Марэцкі, Мікалай Чарткоў
Па матэрыялах dubrovno.by